Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі

2012 2012-11-13T15:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklash_harashci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

12 – 13 лістапада ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць сустрэча прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці са спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.

З беларускага боку ў сустрэчы бяруць удзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і сябра Рады “Вясны”, прэзідэнт Беларускага дому правоў чалавека Таццяна Рэвяка, дырэктар Беларускага дому правоў чалавека Ганна Герасімава, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак і юрыст БХК Дзмітрый Чарных, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, кіраўнік Камітэта дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасць” Іна Кулей, старшыня “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова, намеснік старшыні “Платформы” Алена Красоўская-Каспяровіч, кіраўнік “Прававой дапамогі насельніцтву” Алег Волчак, юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў Юрый Чавусаў і праваабаронца Сяргей Усцінаў.     


У сустрэчы ўдзельнічаюць і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. У прыватнасці, Саша Кулаева, кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), Фіона Фрэйзер, рэгіянальны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая раней працавала ў офісе АБСЕ ў Менску.    

Праваабаронцы правялі кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па шырокім коле пытанняў, датычных сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У прыватнасці, прадстаўнік “Вясны” Валянцін Стэфановіч выступіў з дакладам пра палітвязняў у Беларусі, а таксама прааналізаваў сітуацыю са свабодай мірных сходаў у краіне.

Гэта першая сустрэча беларускіх праваабаронцаў з новым спецдакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі Савета ААН па правах чалавека. Наладжанае супрацоўніцтва будзе працягвацца і надалей у межах мандату спецдакладчыка.

Нагадаем, што рашэнне пра аднаўленне мандату спецдакладчыка ААН па Беларусі было прынятае 28 верасня ў Жэневе падчас 21-й сесіі Савета па правах чалавека ААН. На гэтую пасаду быў прызначаны венгерскі дыпламат Міклаш Харашці, які з 1 лістапада афіцыйна прыступіў да працы. У першай заяве на гэтай пасадзе ён заклікаў грамадзянскую супольнасць і ўрад Беларусі да адкрытага дыялогу дзеля прасоўвання і абароны правоў чалавека ў краіне.

 

Сустрэча праваабаронцаў са спецдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харашці

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international