Дзяржава не хоча кампенсаваць нявінна асуджанаму гамяльчаніну маральную шкоду

2012 2012-11-13T09:54:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubli-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На рашэнне суда Чыгуначнага раёну Гомеля аб кампенсацыі Яўгену Дзедушкіну маральнай шкоды ў памеры 50 мільёнаў рублёў пададзены тры касацыйныя скаргі.

Нагадаем, 23 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес рашэнне па справе былога ўрача-псіхіятра. Згодна з пастановай суда, дзяржава павінна выплаціць яму 50 мільёнаў рублёў – грашовую кампенсацыю маральнай шкоды, атрыманай у выніку незаконнага асуджэння і адбыцця пакарання.

31 кастрычніка пракуратура Чыгуначнага раёна Гомеля падала пратэст на рашэнне суда аб кампенсацыі маральнай шкоды Яўгену Дзедушкіну, бо лічыць, што такі памер з'яўляецца відавочна завышаным. Як напісана ў пратэсце, «факт прычынення істцу маральнай шкоды не аспрэчваецца». «Але памер кампенсацыі маральнай шкоды шкоды павінен вызначацца судом у залежнасці ад характару прычыненых пацярпеламу фізічных і маральных пакут. Пры вызначэнні памеру кампенсацыі шкоды павінны ўлічвацца патрабаванні разумнасці і справядлівасці. Памер матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды падлягае памяншэнню да 30 мільёнаў рублёў», - выказалася ў пратэсце пракуратура.

У сваю чаргу, Міністэрства фінансаў нагадвае аб тым, што «павінна ўлічвацца тая акалічнасць, што пакрыццё будзе рабіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у якім не прадугледжаны гэты від выдаткаў». Мінфін таксама просіць знізіць памер грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, але не называе суму.

Сам Яўген Дзедушкін 12 лістапада таксама падаў пратэст на рашэнне суда і лічыць, што спагнаная судом сума кампенсацыі не адпавядае тым маральным пакутам, якія ён перанёс, і з'яўляецца несправядлівай. Таму ісцец просіць змяніць суму кампенсацыі ў бок істотнага павелічэння: да 500 мільёнаў рублёў.

Дагэтуль не атрымаў Яўген Дзедушкін і кампенсацыю матэрыяльнай шкоды ў памеры 20 мільёнаў. рублёў. Выканаўчы ліст аб спагнанні гэтай сумы быў высланы Гомельскім абласным судом у суд Маскоўскага раёна Мінска (па месцы размяшчэння Казны Рэспублікі Беларусь) яшчэ 11 кастрычніка. Аднак з тых часоў з былым абвінавачваемым не звязваліся з нагоды выдачы грошай. Ён пачаў тэлефанаваць па розных інстанцыях і высветліў, што з Мінска ліст па памылцы накіравалі ў Мазыр. З-за бюракратычных памылак зацягваецца спагнанне і гэтай кампенсацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international