Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя прыняла заяву ў сувязі з высяленьнем БХК з офісу

2007 2007-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленьне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь апавясьціла РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК), сябру Міжнароднай Хельсінскай Федэрацыі па Правах Чалавека (МХФ), пра скасаваньне бестэрміновай дамовы арэнды офіса Камітэта і запатрабавала вызваліць памяшканьне.

Амаль усе офісныя будынкі ў Беларусі знаходзяцца ў распараджэньні Упраўленьня справамі Прэзідэнта, і НДА павінны “узгадняць” месца свайго разьмяшчэньня з уладамі. Страта юрыдычнага адрасу недзяржаўнай арганізацыяй можа прывесьці да яе ліквідацыі як юрыдычнай асобы.

БХК ня мае запазычанасьці па аплаце арэнднай платы і ў адпаведнасьці з законам мае пераважнае права на падаўжэньне або перазаключэньне дамовы арэнды таго самага памяшканьня. Больш за месяц Камітэт спрабаваў абараніць офіс, у якім ён зарэгістраваны і дзе аказвае прававую дапамогу насельніцтву з 1998 года, аднак посьпехаў не было, нягледзячы на тое, што ў гэтым і іншых будынках ёсьць вольныя памяшканьні.

У адмыслова прынятай заяве Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя называе нежаданьне арэндадаўцы падоўжыць дамову “палітычна матываваным” і заклікаюць улады падоўжыць арэнду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international