Жодзіна: зроблены першы крок да стварэння грамадскага савета

2012 2012-11-12T12:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

У Жодзіне 10 лістапада прайшоў семінар па пытаннях мясцовага самакіравання, на які атрымалася сабраць прадстаўнікоў розных палітычных партый, некаторых грамадскіх аб'яднанняў і нават дэпутата мясцовага савета дэпутатаў.

Для горада гэта выпадак унікальны. У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, партыі «Справядлівы свет», таварыства інвалідаў, а таксама афганцаў і чарнобыльцаў. Прыйшоў і прадстаўнік Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

«Мы запрашалі на семінар, на якім тлумачыліся роля і магчымасці мясцовага самакіравання, і прадстаўнікоў «Белай Русі» і БРСМ, - распавядае адзін з арганізатараў сустрэчы Аляксандр Валчанін. - Старшыня гарадской «Белай Русі», нібыта, даў згоду прыйсці, але не прыйшоў. А вось у БРСМ адразу заявілі, што палітыкай не займаюцца. Але наша мэта зусім не палітычная. Мы спрабуем стварыць грамадскі савет, у які б ўваходзілі ўсе грамадскія сілы горада, для таго, каб вырашаць мясцовыя праблемы».

Арганізатары і ўдзельнікі семінара прыйшлі да высновы, што праведзеная сустрэча - толькі першы крок на шляху да стварэння ў горадзе грамадскага савета і вырашылі далей працаваць разам.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international