У Бабруйску офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” будзе дзейнічаць у прыватнай кватэры

2012 2012-11-12T13:06:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary_praudu-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аксана Самуйлава (злева), Алена Мядзведзева (справа)

Аксана Самуйлава (злева), Алена Мядзведзева (справа)

Як адзначае бабруйскі каардынатар кампаніі “Гавары праўду” Алена Мядзведзева, офіс у прыватнай кватэры – вымушаны крок. Яна кажа, што зняць нейкае памшяканне ў горадзе пад грамадскую прыёмную “ад апазіцыянераў” даўно ўжо нерэальна.

- Нейкі час мы здымалі памяшканне ў мясцовай суполкі АГП, яшчэ падчас выбараў. Але на іх “наехалі” прадстаўнікі ўлады і кадэбэшнікі, кшталту, яны не маюць права прадастаўляць кут для іншых арганізацый, і мы вымушаныя былі закрыць там грамадскую прыёмную. Офісы, арандаваныя ў прыватнікаў, звычайна існуюць два-тры дні і пасля закрываюцца з падачы тых жа спецслужбаў. Таму ў гэты раз мы вырашылі не рызыкаваць і будзем запрашаць людзей у прыватную кватэру, - тлумачыць Алена Мядзведзева.  

Аксана Самуйлава, якая ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах у Бабруйску, кажа, што офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” – гэта лагічны паслявыбарчы працяг.

- Я не прайшла на выбары па надуманых прычынах, але яшчэ тады паабяцала, што праца будзе працягвацца. Таму і “дэпутатам” па Бабруйску буду я. Разам з юрыстам, актывістамі будзем дапамагаць людзям, у тым ліку з прыцягваннем пэўных экспертаў. Назва “офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” кажа ўсё за сябе: мы даўно працуем па гэтай схеме, хочам дапамагчы людзям рэалізоўваць свае ідэі і ініцыятывы, самастойна вырашаць праблемы, - кажа Аксана Самуйлава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international