Раман Кісляк падаў скаргу на незаконнае ўключэнне яго ў базу дадзеных правапарушальнікаў

2012 2012-11-12T12:43:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Менавіта гэтае ўключэнне сталася падставай для затрымання брэсцкага праваабаронцы 8 лістапада, пасля чаго ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтру, дзе яго прымусілі прайсці дактыласкапію.

У скарзе, якую Раман Кісляк накіраваў начальніку згаданага раённага аддзелу ўнутраных справаў, паведамляецца, што ўключэнне ў базу дадзеных правапарушальнікаў супрацоўнікамі Ленінскага РАУС ён лічыць незаконным, бо апошнім часам міліцыянты не звярталіся да праваабаронцы з нагоды праходжання дактыласкапічнай рэгістрацыі і ніякіх адміністратыўных пратаколаў у дачыненні да яго не складалася.

Акрамя прызнання ўключэння яго ў базу дадзеных правапарушальнікаў неправамерным, Раман Кісляк патрабуе прыняць захады для папярэджання падобных выпадкаў у будучыні, бо яны парушаюць прэзумпцыю невінаватасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international