Валянціна Аліневіч з'ездзіла на спатканне з сынам

2012 2012-11-12T12:27:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alinievich_valiancina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Аліневіч

Валянціна Аліневіч

Ігар Аліневіч, асуджаны па "справе анархістаў" за "хуліганства" і "наўмыснае пашкоджанне маёмасці", адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Адміністрацыя калоніі дазволіла маці "доўгатэрміновае спаткане" – цягам адных сутак. Прадукты перадаць не дазволілі. У тым ліку і два мяхі яблыкаў, якія спадарыня Валянціна хацела ахвяраваць у атрад, дзе знаходзіцца Ігар Аліневіч.

"Не, ежу ў падарунак нават усёй калоніі перадаваць нельга. Загад Дэпартамента выканання пакаранняў. Так што ўжо трэці раз з чэрвеня  ( з тае пары, як яго пазбавілі перадач) я збірала, разбірала і цягнула 30-кілаграмовую перадачу, і ўсё дарма,"—піша Валянціна Аліневіч на старонцы ў Фэйсбуку 10 лістапада.

Харчовых перадач  Ігар Аліневіч пазбаўлены цягам апошніх шасці месяцаў. 14 ліпеня ён па тэлефоне паведаміў маці,  што яму  настойліва прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён гэта рабіць адмовіўся. Пасля гэтага яго змясцілі на два тыдні ў штрафны ізалятар. І ўжо ў ізалятары яму паведамілі, што яго паставілі на прафілактычны ўлік – паводле тлумачэнняў кіраўніцтва калоніі,  за тое, што ён нібыта "схільны да нападу і ўцёкаў".

Валянціна Аліневіч адзначае, што ціск на сына ўзмацніўся напрыканцы чэрвеня - ён быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму, потым пастаўлены на прафілактычны ўлік.

"З кожным разам ездзіць на край свету (Наваполацк – гэта беларускі Магадан, самая паўночная калонія ў краіне), збіраць-разбіраць сумкі пры поўнай няпэўнасці. Ніколі не ведаеш, ці дадуць табе спатканне, ці будуць прыдумляць розныя прычыны, каб яго пазбавіць. Мала таго, бачыш там іншых маці зняволеных, слухаеш іхныя аповеды і разумееш, што наша праваахоўная сістэма, закліканая ахоўваць сваіх грамадзянаў, насамрэч іх знішчае… Калі следчыя і судовыя органы не даюць падвышаную статыстыку пра раскрыццё злачынстваў, то гэта значыць, што яны кепска працуюць. Усё пастаўлена на паток, на перавыкананне плана. Якія выгоды дзяржаве ад гэтага? Людзі перавыхоўваюцца, становяцца на шлях выпраўлення? Абсурд! Пакутуе і церпіць страты ўся краіна за кошт знішчэння нацыянальнага багацця, якое ўключае і чалавечыя рэсурсы, і эканамічны патэнцыял, і давер да ўладаў, і маральныя, этычныя, культурныя каштоўнасці. Беларускі народ аплочвае памылкі следчых, суддзяў, пракурораў і ўсёй сістэмы са сваёй кішэні і сваімі жыццямі", - піша ў Фэйсбуку Валянціна Аліневіч.

У параўнанні з іншымі беларускімі  папраўчымі калоніямі Наваполацкая лічыцца найбольш закрытай. Тут, напрыклад, не праводзяцца традыцыйныя для іншых папраўчых установаў "Дні адчыненых дзвярэй",  і ў той самы час ПК-10 мае рэпутацыю ўзорна-паказальнай у пытаннях выхаваўчага працэсу.

У 2011 годзе ў Наваполацкай калоніі ўтрымлівалі Андрэя Саннікава, Мікіту Ліхавіда, Алеся Кіркевіча, Ігара Аліневіча. Сёння з усіх застаўся толькі Ігар Аліневіч. Яму прысуджана  восем год  пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international