Трое затрыманых у сувязі з выбухам ля Віцебскага КДБ

2012 2012-11-12T11:24:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-kdb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Віцебскага КДБ

Будынак Віцебскага КДБ

Як паведаміў сам Павел Левінаў,  інспектар ДАІ Баранаў склаў на яго пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — маўляў, пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы і выпісаў штраф, перадае "Наша ніва". Са словаў Левінава, гэта быў загад начальніка інспектара Халаднова заняцца менавіта ім, каб адцягнуць увагу ад будынка КДБ. Бо Баранаў ніяк не рэагаваў на супрацоўнікаў КДБ, якія пераходзілі дарогу не на пешаходным пераходзе.

Павел Левінаў знаходзіцца каля будынка КДБ у Віцебску, каля якога сёння адбыўся выбух. Ён адзначае, што па-ранейшаму не бачыць пашкоджанняў. Але ў будынак не пускаюць. Частка тэрыторыі побач з будынкам ачэплена чырвонай стужкай.

На сайце КДБ Беларусі з’явілася афіцыйная інфарамцыя пра выбух:

«11 лістапада 2012, а 18.48 каля будынка Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці адбыўся падрыў прымітыўнай самаробнай піратэхнічнай прылады, які пацягнуў пашкоджанне двух вокнаў адміністрацыйнага будынка.

Паводле папярэдніх ацэнак, прылада ўяўляла сабой кардонны або пластмасавы тубус, начынены 50–70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў металічную банку ёмістасцю 0,25–0,33 л без паражаючых элементаў. У дзеянне прыведзена агнявым спосабам (шляхам падпалу).

У выніку неадкладных следчых дзеянняў і на падставе паказанняў сведак затрыманыя тры чалавекі, адзін з якіх, з вонкавымі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзінаў, раней рабіў тэлефаванні ў УКДБ з некарэктнымі выказваннямі на адрас органаў улады. Заведзеная крымінальная справа па арт. 339 КК Беларусі (хуліганства). На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international