Другі “плюшавы дэсант” выпраўляецца з Швецыі ў Беларусь (фота)

2012 2012-11-12T11:10:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ostgruppen-akcyja-11.11.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лістапада ў цэнтры Стакгольму актывісты праваабарончай арганізацыі Östgruppen зладзілі акцыю «Плюшавы дэсант-2», каб звярнуць увагу на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Па словах кіраўніка Östgruppen Марціна Углы, акцыя прайшла ўдала. Былі раздадзены каля 175 мядзведзікаў, якія ўжо рыхтуюцца да палёту ў Беларусь.

 

З патрабаваннямі выканання правоў чалавека яны прыбудуць да беларускіх  дзяржчыноўнікаў і палітыкаў з «чорнага спісу» ЕС абсалютна легальным шляхам – у бандэролях.

“Прывітанне,

 Я так разумею, што Вы разам з кіраўніцтвам краіны парушаеце правы чалавека. Мне падаецца, гэта вельмі кепска. Шкада, калі Вас не навучылі правам чалавека ў школе. Я лічу, паважаць такія правы, як, напрыклад, свабода сходаў, асацыяцыі і слова – гэта вельмі важна. Калі Вы будзеце і далей парушаць гэтыя правы, то ніколі не даведаецеся, што насамрэч думаюць грамадзяне ў Вашай краіне.

Таму я магу дапамагчы Вам даведацца пра правы чалавека больш. Хоць я толькі цацачны мядзведзік, я іх разумею вельмі добра. Вось, напрыклад, два артыкулы з дэкларацыі ААН:

•  "Кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выражэнне; гэтае права ўключае свабоду бесперашкодна прытрымлівацца сваіх перакананняў і свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных межаў". (А Вы, напэўна, самі ведаеце, што ў Беларусі гэтае права насамрэч не дзейнічае. Як кепска!)  

•  "Кожны чалавек мае права на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў. Ніхто не павінен прымушацца ўступаць у якоесьці аб'яднанне". (Гэта завецца свабодай сходаў і асацыяцыі. У Вас да гэтага няма ніякай павагі.) 

І я не толькі добра разумею дэкларацыі ААН – але магу і добра сціснуць у абдымках. Па-мойму, абдымкі дапамагаюць чалавеку падабрэць. Калі ласка, паспрабуйце мяне паціскаць!  А калі Вы зробіцеся дабрэйшым і будзеце дзейнічаць ЗА правы чалавека, а не СУПРАЦЬ, мы разам завітаем да маіх сваякоў у Швецыю. Цяпер Вы не можаце ездзіць па краінах ЕС, але, як бачыце, гэта можна паправіць.

Файна ж?”

Кожны з адрасатаў атрымае мядзведзіка з такім пасланнем.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international