Салігорскі актывіст АГП шукае палітычнага прытулку ў Нарвегіі

2012 2012-11-11T22:15:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-ruus-2009.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі прадпрымальнік і актывіст Аб’яднаная грамадзянскай партыі Алег Бахта звярнуўся да ўладаў Каралеўства Нарвегія па атрыманне статусу палітычнага ўцекача. Зрэшты, межы Беларусі партыец пакінуў яшчэ год назад. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў камунах для бежанцаў у розных гарадах Нарвегіі:

- Рашэнне аб ад’ездзе прымалася досыць спантанна, і пакуль я не быў упэўнены, што знаходжуся ў бяспецы, ніякай публічнай увагі да сябе звяртаць не хацеў. Таямніцы з гэтага я не рабіў, але і не афішаваў, - кажа Алег Бахта. - З-за доўгіх бюракратычных працэдураў адпаведны статус яшчэ не атрымаў, але, думаю, неўзабаве гэта здарыцца.

Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, Алег Бахта досыць актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці рэгіёна. Падчас прэзідэнцкіх кампаніяў 2006 і 2010 гадоў ён уваходзіў у каманды Аляксандра Мілінкевіча і Яраслава Раманчука. Падчас парламенцкіх выбараў 2008 году быў назіральнікам на ўчастках для галасавання, за што атрымаў папярэджанне ад пракуратуры. Летам 2011 году актывіст АГП быў затрыманы на цэнтральнай плошчы Салігорску, зняволены да суда, а пасля пакараны штрафам.

Пасля ўдзелу ў арганізацыі Народнага сходу ў Салігорску ды публічным выступе на аналагічным мерапрыемстве ў Мінску на прадпрымальніка пачаўся ціск з боку КДБ ды падатковай інспекцыі.

- Падчас свайго выступу на Бангалоры я адкрыта заявіў, што палітыка нашай дзяржавы злачынная, што ў нас створаная 120-тысячная армія сілавых структураў, якая ваюе са сваім народам. Публічна запытаўся ў прысутных аб тым, што ж гэта за палітыка ў дзяжавы такая і хто ўвогуле ва ўладзе сядзіць. Выступ быў даволі жорсткім, - распавядае Алег Бхата. - Пасля гэтага мяне гэты Яўсееў (на той момант начальнік міліцыі грамадскага парадку Мінску - рэд.) адцягнуў ды пачаў пагражаць. Маўляў, надта я разгаварыўся, і сёння на Акрэсціна мне канец. Дзякуючы журналістам мне ўдалося пазбегнуць затрымання, але мяне ўжо чакалі ў Салігорску каля пад’езду маці, да жонкі прыходзілі таксама. Знаёмы з сілавых структураў сказаў мне адкрытым тэкстам: “Алег, уцякай!”.

Канчатковае раэшне аб ад’ездзе з краіны салігорскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняў у канцы лістапада 2011 году, пасля пікету ў падтрымку Андрэя Саннікава пад вокнамі Салігорскага суда. Мясцовым міліцыянтам так і не ўдалося затрымаць Алега Бахту.

 

На фота: Салігорскі РУУС

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international