У бярозаўскім “Маяку” – хваля прапагандысцкіх артыкулаў

2012 2012-11-11T21:56:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bereza-majak-podpiska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар Бярозаўскай раёнкі “Маяк” Аляксандр Іваноў, ці то з уласнай ініцыятывы, ці то па замове, серыяй артыкулаў абрынуўся на Мігальскага, амерыканскія выбары і “пятую калону”.

У артыкуле “ОБАМАшурились” рэдактар даводзіць мясцовым чытачам, што выбары ў Амерыцы ніколькі не лепшыя  за беларускія: і не ўсе галасуюць,  і няма цэнтралізацыі на федэральным узроўні, не дапускаюць назіральнікаў і нават перамагае той кандыдат, які набірае менш галасоў.  Вось, маўляў, як жыве і дзейнічае  “оплот мировой демократии” – двайнымі  стандартамі. Таму, па словах Іванова,  не трэба зважаць на іх і ісці сваім курсам.

У чарговым артыкуле “В яблочко!” рэдактар тлумачыць “сакральны” выраз Аляксандра Лукашэнкі “пятая калона”. Ён нават дае сваю згоду, каб кругленькія сумы пераводзіліся “отощавшим змагарам”, але, маўляў, з іх трэба выплочваць падаткі. Каб вядомы беларускі апазіцыянер Бяляцкі плаціў падаткі, то спаў бы спакойна, піша Іваноў.

Дасталося і “известному в политическом бомонде, любимому белорусской оппозицией, поборнику евростандартов” Марэку Мігальскаму, на “наглость и цинизм” якога звяртае ўвагу Аляксандр Іваноў за тое, што Мігальскі з крытыкай “обрушился” на польскі МЗС, які  абнародаваў інфармацыю пра падтрымку беларускай апазіцыі. У канцы артыкула Аляксандр Іваноў не забыў падкрэсліць, як добра жывецца яе прадстаўнікам, якія нічога не робяць і ўсё маюць.

Такая сканцэнтраванасць рэдактара раёнкі не на мясцовых праблемах, а на тэмах міжнароднай палітыкі ў рэчышчы агульнанацыянальнай прапагандысцкай хвалі дае падставы меркаваць пра “заказны” характар апублікаваных матэрыялаў.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international