Рабочыя “Бярозабуд” апасаюцца застацца беспрацоўнымі

2012 2012-11-11T20:55:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочыя Бярозаўскага адкрытага акцыянернага таварыства “Бярозабуд”, якое прадаецца па прычыне вялікага доўгу, могуць застацца беспрацоўнымі. Яны падрыхтавалі пісьмовы зварот да дэпутата Палаты прадстаўнікоў РБ ад Бярозы Аляксандра Юркевіча, дзе просяць наведаць прадпрыемства для ўдзелу ў пытанні вырашэння іх лёсаў.

Па словах аднаго з работнікаў, на прадпрыемстве засталіся 170 чалавек сталага ўжо ўзросту, якім проста вельмі будзе цяжка і нават немагчыма знайсці працу ў невялікай Бярозе. Калі кіраўнікі “Бярозабуд” дамовяцца наконт іх пераводу у іншыя будаўнічыя арганізацыі Бярозы, каб пазбегнуць скандалу, то ненадоўга, таму што там і сваіх рабочых няма чым заняць у дастатковай меры. Рабочыя “Бярозабуд” хацелі б застацца працаваць на сваім прадпрыемстве, нават калі зменіцца  ўладальнік.

На думку работнікаў, нядрэнна было б, каб для кантролю за продажам падключыўся Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці.  Ёсць пытанні па продажу арматурнага цэха, а таксама насцярожвае рашэнне дырэкцыі аддаць усе механізмы, машыны і іншую маёмасць Брэсцкай камунальнай гаспадарцы задарма. Таму працаўнікі звярнуліся з такой прапановай і ў Камітэт дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international