Скарга з нагоды пастаноўкі на прафілактычны ўлік у КДБ не задаволена

2012 2012-11-09T15:53:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aksionau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Аксёнаў, актывіст аргкамітэту па стварэнні БХД

Алег Аксёнаў, актывіст аргкамітэту па стварэнні БХД

Магілёўскі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алег Аксёнаў застаецца пад пільным вокам спецслужбаў.

У адказе, які ён атрымаў ад  начальніка ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці Сергяенкі гаворыцца, што з Алегам Аксёнавым праведзена індывідуальная прафілактыка правапарушэння ў форме яго пастаноўкі на ўлік. Пры гэтым яму былі абвешчаны падставы і прававыя наступствы мераў індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Акрамя таго ў адказе адзначаецца, што актывіст аргкамітэта партыі БХД быў азнаёмлены з матэрыяламі заведзенай на яго прафілактычнай справы, яму была прадастаўлена магчымасць рабіць выпіскі са справы, аднак Законам “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” не прадугледжана зняццё копій з дакументаў прафілактычнай справы.

Таксама ў лісце гаворыцца, што адсутнічаюць падставы для таго, каб прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка УКДБ па Магілёўскай вобласці, які праводзіў у дачыненні да Алега Аксёнава прафілактычныя мерапрыемствы.

Сам Алег Аксёнаў з пастаноўкай на прафілактычны ўлік у КДБ, якая адбылася 22 кастрычніка, не згодзен.

“Я так і не зразумеў прычыны пастаноўкі мяне на гэты ўлік. Мне толькі патлумачылі, што гэта звязана з дзейнасцю ад імя незарэгістраванай партыі, аднак у чым гэта дзейнасць праяўлялася, мне не патлумачылі. Натуральна, што наша партыя не зарэгістравана, аднак існуе аргкамітэт па яе стварэнні, што не забаронена законам”, - кажа Алег Аксёнаў.  

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў КДБ скардзіліся таксама і з нагоды таго, што Алегу Аксёнаву не выдалі копію пастановы на прафілактычны ўлік у КДБ.

“Матэрыялы справы мы не прасілі, мы прасілі копію пастаноўкі на гэты ўлік. Тым болей, што Аксёнаў нідзе ні пад чым не падпісваўся. КДБ цалкам ухілілася ад пытанняў, якія былі агучаны ў нашай скарзе. Натуральна, што будзем пісаць скаргу ў пракуратуру і далей падаваць заяву ў суд”, - кажа праваабаронца.

Нагадаем, што ў Магілёве, акрамя Алега Аксёнава, на прафілактычным уліку ў КДБ знаходзяцца кіраўнік магілёўскай абласной партыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў і магілёўская кіраўніца аргкамітэта партыі БХД Таццяна Шамбалава. Дагэтуль у дачыненні да згаданых актывістаў з боку КДБ не было зафіксавана ніякіх прававых абмежаванняў. Актывісты лічаць, што пастаноўка на прафілактычны ўлік у КДБ з’ўляецца ні чым іншым як псіхалагічным ціскам.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international