Недзяржаўная газета “Витебский курьер М” абскарджвае судовае рашэньне, згодга з якім яна павінна вызваліць офіснае памяшканьне

2007 2007-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння заснавальнік недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты “Витебский курьер М” накіроўвае скаргу ў Гаспадарчы апеляцыйны суд Віцебскай вобласці.

Рэдакцыя “Витебского курьера” абскарджвае рашэнне Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці, які 10 студзеня задаволіў зыск прадпрыемства “Элсан” да газеты аб прызнанні несапраўднай дамовы арэнды. Паводле гэтага рашэння, рэдакцыя абавязана вызваліць памяшканне, якое арандуе ў ААТ “Элсан”.

“У апеляцыі мы патрабуем адмяніць рашэнне суда аб прызнанні дамовы нікчэмнай, бо сваёй сутнасці яно абсурднае. Усе нарматыўныя дакументы аб мясцовым кіраванні патрабуюць, каб быў дазвол на размяшчэнне прадпрыемства на тэрыторыі горада, у нас такі дазвол ёсць. А яны патрабуюць яшчэ ўзгадненне на размяшчэнне ў раёне горада, але такое патрабаванне не вызначана заканадаўствам”, – расказаў прэс-службе БАЖ праваабаронца Павел Левінаў, які прадстаўляе інтарэсы газеты.

Нагадаем, 10 студзеня суддзя Вольга Гаціла задаволіла патрабаванне зыскоўцы і абавязала рэдакцыю газеты пакінуць памяшканне цягам 10 дзён пасля набыцця судовым рашэннем юрыдычнай сілы. 12 студзеня рэдакцыя “Витебского курьера” атрымала ліст з Мінінфармацыі, ў якім патрабуецца дакументальна пацвердзіць на працягу двух тыдняў аб рэгістрацыі юрыдычнага адраса.

А між тым, на пачатку месяца Адміністрацыя Першамайскага раёна Віцебска ў чарговы раз адмовілася прыняць дакументы для рэгістрацыі ад заснавальніка газеты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international