Маладафронтаўцу Раману Васільеву - 15 сутак

2012 2012-11-09T12:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Васільеў. Фота: svaboda.org

Раман Васільеў. Фота: svaboda.org

Як высветлілася ў судзе, адміністратыўная справа Рамана Васільева цалкам аналагічная справе асуджанага ўчора ягонага паплечніка Уладзіміра Яроменка - абвінавачваецца маладафронтавец па артыкуле 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства" за тую ж акцыю 7 лістапада.

Справу Раманава разглядала нават тая ж суддзя - Таццяна Моталь. Яна пакарала актывіста адміністратыўным арыштам тэрмінам на 15 сутак. Такое ж пакаранне суддзя Моталь учора вынесла Яроменку.

 

***

Актывіст Маладога Фронту Раман Васільеў быў затрыманы ў Менску 8 лістапада і ноч правёў у Маскоўскім РАУСе.

Як паведаміў сайт МФ, актывіст выйшаў з дому, каб ехаць на сустрэчу, і да месца сустрэчы не даехаў. Пазней стала вядома, што за ім была выслана міліцыя з мэтай затрымання.

Ні падрабязнасці затрымання, ні артыкул, па якім абвінавачваецца маладафронтавец, невядомыя.

Разгляд адміністратыўнай справы Рамана Васільева адбудзецца сёння, 9 лістапада, у судзе Маскоўскага раёна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international