Праваабаронцу затрымалі, каб прымусіць да дактыласкапіі

2012 2012-11-09T08:49:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Аўтамабіль, на якім ехаў праваабаронца Раман Кісляк, быў спынены днём 8 лістапада на вуліцы Сікорскага ў Брэсце супрацоўнкамі Дзяржаўтаінспекцыі. Пасля праверкі дакументаў яны заявілі Кісляку, што затрымаюць яго, бо ён нібыта хаваецца ад адміністратыўнага пераследу.

Калі Рамана Кісляка адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста, там высветлілася, што падставай для затрымання сталася тое, што праваабаронца не прайшоў дактыласкапію. “Раней мяне ўжо затрымлівалі і настойліва патрабавалі, каб я здаў адбіткі пальцаў, - прыгадвае Раман Кісляк. - Але тады я абскардзіў гэтае прымусовае патрабаванне ў пракуратуры і апошнім часам пытанняў не ўзнікала, мяне больш не выклікалі ў міліцыю з гэтай нагоды”.

Аднак 8 лістапада Кісляку прыйшлося прайсці дактыласкапію, бо ў іншым выпадку, па яго словах, яму пагражала забарона на выезд з Беларусі, што магло нашкодзіць праваабарончай дзейнасці. Сваё ўключэнне ў адмысловую базу дадзеных, на падставе чаго і адбылося затрыманне, Раман Кісляк лічыць незаконным і будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international