Брэст: суд адхіліў скаргу грамадзянаў аб незаконным будаўніцтве аптэкі

2012 2012-11-08T16:46:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-budoulia_apteki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будоўля прыватнай аптэкі ў Брэсце па вул. Набярэжнай, 32

Будоўля прыватнай аптэкі ў Брэсце па вул. Набярэжнай, 32

У Брэсце жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай спрабавалі давесці, што пры будаўніцтве прыватнай аптэкі ў межкалоннай прасторы іхняга 12-павярховіка парушаны нормы закону, а сапраўдных грамадскіх слуханняў наконт гэтай будоўлі не адбылося.

На працягу апошніх месяцаў заявы, пад якімі падпісаліся некалькі дзесяткаў людзей, што жывуць у гэтым доме, разглядаліся ў самых розных інстанцыях. Аўтары зваротаў звярталі ўвагу на тое, што гарвыканкам парушыў заканадаўства, калі без згоды жыхароў, якія з’яўляюцца дольшчыкамі, заключыў інвестыцыйную дамову з мінскім прадпрыемствам “Формула жыцця”. На падставе гэтай домовы фірма атрымала ў арэнду каля 60 квадратных метраў зямлі, у тым ліку - межкалонную прастору згаданага жылога дома.

У сваёй заяве ў суд жыхары адзначалі, што кожны з уласнікаў кватэр з’яўляецца саўладальнікам жылога дома і падчас прыватызацыі яны аплацілі кошт матэрыялаў сцен, падмурку і месцаў агульнага карыстання. Таму жыхары лічаць, што іх меркаванне павінна было ўлічвацца пры планаванні новай будоўлі. Паколькі гэтага не адбылося, гарвыканкам, дазволіўшы будаваць аптэку, “фактычна канфіскаваў зямельны ўчастак з карыстання грамадзян - уласнікаў і жыхароў дома”, - гаворыцца ў пазоўнай заяве.

Аднак і суд першай інстанцыі, і Брэсцкі абласны суд не знайшлі парушэнняў з боку гарвыканкаму і адхілі скаргі грамадзян. Зараз яны маюць намер звяртацца ў Вярхоўны суд, бо па-ранейшаму ўпэўнены, што іхнія правы дольшчыкаў парушаны, а дакументы наконт дазволу будаўніцтва аптэкі фальсіфікуюцца на ўзроўні выканаўчай улады.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international