У 2006 годзе Мінпрыроды сабрала больш як 80 тыс. подпісаў грамадзянаў Беларусі пад пратэстам супраць будаўніцтва на граніцы з рэспублікай сховішча адпрацаваных радыеактыўных адходаў Ігналінскай АЭС

2007 2007-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым 24 студзеня паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Лявонцій Харужык на калегіі ведамства, піша БЕЛТА.

Ён адзначыў, што дзякуючы актыўнаму перагаворнаму працэсу з літоўскім бокам і міжнароднымі арганізацыямі прадстаўнікам Беларусі ўдалося паўплываць на працэс выбару пляцовак пад сховішча радыеактыўных адходаў, а таксама прыняць удзел у працэдуры ацэнкі ўздзеяння запланаванага аб'екта на навакольнае асяроддзе. У выніку могільнік вырашана будаваць не за 800 метраў ад беларускай граніцы, як планавалася першапачаткова, а за некалькі кіламетраў ад яе, акрамя таго, зменены некаторыя параметры бяспекі пахавання.

Паводле слоў міністра, большасць жыхароў Беларусі да планаў Літвы па будаўніцтву могільніка адпрацаваных радыеактыўных адходаў адносіцца негатыўна. Так, у снежні 2006 года ў Браславе прайшлі грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння плануемага аб'екта на навакольнае асяроддзе. У слуханнях прынялі ўдзел каля 200 чалавек - кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных устаноў, устаноў аховы здароўя і сацыяльнай абароны, прадстаўнікі грамадскасці, сродкаў масавай інфармацыі. Яны выказалі шэраг прапаноў, якія будуць даведзены да літоўскага боку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international