viasna on patreon

Яроменка асудзілі на 15 сутак

2012 2012-11-08T14:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Суддзя Маскоўскага раёна г. Менска Таццяна Моталь вынесла рашэнне аб адміністратыўным арышце на 15 сутак, якія актывіст Маладога Фронту правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

***

Актывіст быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Паседжанне пачалося ў 12.00 у судзе Маскоўскага раёна, суддзя Таццяна Моталь.

Уладзіміра Яроменку абвінавачваюць у дробным хуліганстве па арт.17.1 КаАП. На судзе выступіў толькі адзіні сведка - намеснік начальніка Маскоўскага РАУС Алег Бігуноў.

Рашэнне будзе абвешчана ў 14.10.

Сайт "Маладога фронту" паведамляе, што напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”.

Актывіст МФ Уладзімір Яроменак быў затрыманы аховай Дома Ураду каля помніка Леніну падчас падрыхтоўкі да кашачага пратэсту і дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства