БАЖ просіць разблакаваць рахунак «Arche»

2012 2012-11-08T11:15:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arche_b090216.jpg

Упраўленьне ДФР па Менскай вобласьці і Менску прыпыніла апэрацыі па рахунках «Arche» ў межах праверкі дзейнасьці рэдакцыі.

«Прадпісаньне вынесена нібыта на падставе адмовы прадставіць для праверкі дакумэнты бухгальтарскага і падатковага ўліку і іншыя дакумэнты, зьвязаныя зь фінансава-гаспадарчай дзейнасьцю рэдакцыі. Паводле супрацоўнікаў часопіса, ніякіх адмоваў у прадстаўленьні дакумэнтаў ад іх не паступала. Сытуацыя зьяўляецца вынікам супярэчлівых патрабаваньняў супрацоўнікаў УДФР, якія выказваліся ў вуснай форме», — адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Аўтары ліста прыгадваюць праграму БТ «Зона Х», у якой сярод іншых браў удзел неназваны супрацоўнік УДФР.

Абвінавачаньні, што прагучалі па БТ, даюць падставы дапускаць палітычныя матывы перасьледу часопіса


«Абвінавачаньні, што прагучалі па БТ, даюць падставы дапускаць палітычныя матывы перасьледу часопіса. Безумоўна, ДФР мае поўнае права правяраць дзейнасьць суб’ектаў гаспадараньня, у тым ліку і рэдакцыю часопіса. Але, на нашу думку, блякаваньне рахунку часопіса зьяўляецца крайняй мерай узьдзеяньня. У яе прымяненьні не было пільнай патрэбы. Між тым, менавіта праз гэта часопіс пазбаўлены магчымасьці выконваць свае абавязкі перад чытачамі і найперш перад падпісчыкамі», — гаворыцца ў лісьце.

БАЖ выказвае занепакоенасьць, што пачынаючы ад затрыманьня 14 верасьня ў Горадні тагачаснага галоўнага рэдактара часопіса Валера Булгакава і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаваньні «Arche». Часопіс выдаецца з 1998 году.

Валер Булгакаў 18 кастрычніка быў пакараны гаспадарчым судом Гарадзенскай вобласьці паводле абвінавачаньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — за продаж кніг і часопіса. Штраф склаў пяцьсот тысяч рублёў. Падаткоўцы таксама арыштавалі больш за пяць тысяч асобнікаў кніг і часопісаў. Затрымалі Валера Булгакава ў Горадні 14 верасьня падчас прэзэнтацыі новай кнігі. Валер Булгакаў заявіў, што гэта быў пачатак апэрацыі спэцслужбаў супраць «Arche».

18 кастрычніка Валер Булгакаў паведаміў, што перастаў быць галоўным рэдактарам часопіса. Новым рэдактарам прызначаны Алесь Пашкевіч.

Праваабаронцы таксама заклікалі праявіць салідарнасьць з «Arche».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international