Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту

2012 2012-11-08T11:10:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhonki-palitvjaznjau_euraparlament.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Адамовіч  і Наталля Пінчук са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам

Марына Адамовіч і Наталля Пінчук са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам

У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязняў Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча — Наталлі Пінчук і Марыны Адамовіч — са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам.

Таксама яны сустрэліся з дэлегацыяй па Беларусі і камітэтам па правах чалавека Еўрапарламенту, з дэпутатам Еўрапарламенту з Польшчы Яцкам Сарыюш-Вольскім, перадае "Радыё Свабода".

На 7 лістапада была запланаваная сустрэча з камісарам Еўрасаюзу па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.

«Наша мэта — нагадаць пра сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, а таксама падзякаваць за падтрымку. І, безумоўна, прасіць далейшай падтрымкі», — сказала Марына Адамовіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international