Нацысцкія графіці на вуліцы Магілёва

2012 2012-11-07T14:44:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nacestskija-vyjavy.jpg

Хто і калі іх нарабіў, невядома.

Пра напісаныя лічбы «88» на доме насупраць мэмарыяльнага знаку «У памяць аб габрэях — ахвярах нацызму» паведаміў у камэнтарах да матэрыялу пра гадавіну расстрэлу апошняй групы вязьняў магілёўскага гета адзін з наведнікаў сайту «Свабоды». Ён ня стаў тлумачыць, што гэтыя лічбы азначаюць. Між іншым у іх закадавана фашысцкае вітаньне "Heil Hitler!". Рэч у тым, што H — восьмая па ліку лічба ў лацінскім алфабэце.

За некалькі мэтраў ад мэмарыяльнага знаку пад трафарэт зроблена графіці з выявай гістарычнай асобы з ускінутай угару рукой. Далей праз мост з тыльнага боку агароджы чорнай фарбай накрэмзана свастыка. Фашысцкія сымбалі намаляваныя і ў іншых месцах вуліцы. Некаторыя зь іх абведзеныя кругам і перакрэсьленыя.

У тых жа камэнтарах да матэрыялу пра вязьняў гета адзначаецца, што камунальнікі не замалёўваюць знакаў, бо ня ведаюць, што яны азначаюць. Лічба «88» напісаная на тым самым доме, дзе ўсталявана шыльда савецкаму генэралу, які загінуў падчас вызваленьня Магілёўскай вобласьці ў пару Другой усясьветнай вайны Івану Лазарэнку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international