viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч будзе сядзець у Гродзенскай турме

2012 2012-11-07T14:41:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч будзе дастаўлены ў Гродзенскую турму № 1, паведаміла намеснік старшыні арганізацыі, нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Пра тое, што Дашкевіч будзе дастаўлены ў турму ў Гродне, Палажанцы паведамілі ў гэтай папраўчай установе. «Як мне сказалі ў турме, чакаецца, што Дашкевіч прыбудзе да іх 7 ці 8 лістапада. Паколькі 7 лістапада ў нас свята, наўрад ці ў турме нам скажуць, прывезлі Дашкевіча ці не. Я думаю, што гэта стане вядома раніцай 8 лістапада», — выказала меркаванне Наста.

Паводле яе слоў, Дашкевіча павінны былі этапаваць з мазырскай калоніі № 20 яшчэ 31 кастрычніка.

З таго часу было невядома, дзе ён знаходзіцца, усе спробы сяброў і блізкіх зняволенага высветліць яго месцазнаходжанне, былі безвыніковымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства