Аляксандру Францкевічу дазволілі доўгатэрміновае спатканне з роднымі

2012 2012-11-06T16:16:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яно працягнецца тры дні і пройдзе на тэрыторыі Івацэвіцкай калоніі “Воўчыя норы”, дзе адбывае пакаранне Аляксандр. Пра гэта Рацыі паведаміла маці палітвязня Таццяна Францкевіч. Па яе словах, апошні раз яна была сына на доўгатэрміновым спатканні мінулай восенню.

- Там толькі два доўгатэрміновыя спатканні ў год. У маі нас пазбавілі яго, а цяпер толькі гэтае засталося. А што там кароткачасовае – усяго толькі 2 гадзіны: убачыш толькі праз шкло дзіця, яго выгляд і настрой, але гэта ўсё роўна не тое. Таму зараз збіраюся.

У траўні мінулага года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Францкевіча і ягоных паплечнікаў Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international