Восем краін Еўропы далучыліся да рашэння ЕС прадоўжыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі

2012 2012-11-03T15:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан вітала далучэнне васьмі краін Еўропы да рашэння Еўрасаюза прадоўжыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.

«Еўрапейскі саюз прымае да ведама і вітае рашэнні гэтых дзяржаў», — гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС, тэкст якога паступіў у РІА Новости (афіцыйна дакумент пакуль не апублікаваны).

Краіны, што далучыліся, — Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.

Варта адзначыць, што ўсе гэтыя краіны, акрамя Нарвегіі, заявілі пра сваё далучэнне да санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі яшчэ ў чэрвені 2012 года.

15 кастрычніка Савет міністраў замежных спраў краін ЕС прыняў рашэнне прадоўжыць санкцыі да 31 кастрычніка 2013 года ў сувязі з тым, што «не ўсе палітзняволеныя былі вызвалены, а вызваленыя не былі рэабілітаваны, а таксама з прычыны адсутнасці паляпшэнняў у сферы паважання правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў».

Пры гэтым Савет ЕС падкрэсліў сваю прыхільнасць развіваць адносіны з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю, у тым ліку праз ініцыятыву «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі».

Пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС трапляюць 243 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international