Павел Сапелка - лаурэат прэстыжнай прэміі “За абарону правоў чалавека”

2012 2012-11-06T15:05:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Паведамленне пра гэта прыйшло ад Савета адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы. Эксперты адзначаюць важнае значэнне дзейнасці Паўла Сапелкі, яго настойлівасць, адданасць справе і смеласць у падтрымцы фундаментальных каштоўнасцяў.

Савет прадстаўляе каля 1 мільёна еўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.

Мэтай прэміі “За абарону правоў чалавека” з’яўляецца ўзнагарода юрыста (ці юрыдычнай арганізацыі), які праслаўляе юрыдычную прафесію, дзякуючы адпаведнасці найвышэйшым каштоўнасцям прафесійных і асабістых паводзінаў у галіне правоў чалавека.  

“Савет лічыць, што ваш непахісны ўдзел ў кампаніі ў абарону правоў чалавека на Беларусі, нягледзячы на пагрозы з боку органаў дзяржаўнай улады, заслугоўвае ўзнагароды. Гэтай узнагародай еўрапейскія юрысты хацелі б адзначыць вашую адданасць справе, настойлівасць і смеласць у падтрымцы фундаментальных каштоўнасцяў”, - утрымліваецца ў звароце Савета, адрасаванага Паўлу Сапелку.

Нагадаем, што 3 сакавіка 2011 года прэзідыум Мінскай гарадской калегіі паводле рашэння Мінюста пазбавіў Сапелку права займацца адвакацкай дзейнасцю.

Справа ў тым, што Павел Сапелка на працягу многіх гадоў абараняў фігурантаў "гучных" палітычных працэсаў. Ён быў абаронцам Мікалая Аўтуховіча, Цімафея Дранчука, прадстаўляў у судзе інтарэсы Зінаіды Ганчар па справе зніклага ў 1999 годзе Віктара Ганчара, быў адвакатам фігуранта "справы чатырнаццаці" Аляксандра Баразенкі, абараняў рэдактара газеты "Навінкі" Паўла Канавальчыка па справе аб абразе прэзідэнта. А пасля выбарчай кампаніі-2010 з'яўляўся абаронцам былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама лідара БХД Паўла Севярынца і лідара “Маладога фронта” Зміцера Дашкевіча.

11 сакавіка 2011 года Савет адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы накіроўваў ліст міністру юстыцыі Беларусі, дзе выказаў сваю занепакоенасць з нагоды пазбаўлення ліцэнзіі беларускіх адвакатаў: Паўла Сапелкі, Уладзіміра Тоўсціка, Тамары Гараевай, Таццяны Агеевай і Алега Агеева. Савет заклікаў беларускія ўлады аднавіць ліцэнзіі вышэйзгаданых адвакатаў і забяспечыць, каб адвакаты ў Беларусі былі ў стане выконваць свае прафесійныя абавязкі, не баючыся помсты або любых іншых негатыўных наступстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international