Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-11-06T12:30:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.

“Падзея тыдня” прысвечана тэме ўзмацненню рэпрэсіяў супраць Зміцера Дашкевіча і пагаршэння ўмоваў яго ўтрымання. Рашэннем выязднога суда ў Мазыры палітвязня пераводзяць у турму строгага рэжыму.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" –  кыргызскі праваабаронца
Эркін Асаналіеў. Ён быў арганізатарам мітынгаў 2010 году, якія ў далейшым
прывялі да красавіцкіх хваляванняў, што завяршыліся штурмам Дома ўраду ў
Бішкеку і звяржэннем прэзідэнта Курманбека Бакіева. Госць распавядае, за што насамрэч змагаліся простыя кіргізы, выступаючы за змену рэжыму Бакіева. І як улады паводзілі сябе з праваабаронцамі, якія дапамагалі народу абараняць свае правы.

У музычных паўзах – песні гурта "Стары Ольса"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international