“Станем за журналістыку!” ў Бабруйску (фота)

2012 2012-11-06T12:08:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nezalezhnyja_smi_akcyja-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча ў межах акцыі “Станем за журналістыку!” ў Бабруйску

Сустрэча ў межах акцыі “Станем за журналістыку!” ў Бабруйску

Сустрэча ў межах акцыі “Станем за журналістыку!” прайшла ў Бабруйску 6 лістапада, на офісе АГП. Яе арганізатарам стала мясцовая суполка Беларускай асацыяцыі журналістаў. Падтрымаць незалежных журналістаў прыйшло каля 30 чалавек.

Анатоль Санаценка, сябра БАЖ і рэдактар “Бабруйскага кур’ера”, распавёў прысутным пра сітуацыю з правамі СМІ ў Беларусі і свеце. Таксама ён закрануў тэму рэпрэсій, скіраваных на яго выданне.

- Папярэджанні, вынесеныя “Бабруйскаму кур’еру” ад Міністэрства інфармацыі, і забарона мясцовымі ўладамі прадпрыемствам і арганізацыям даваць у газету рэкламу і інфармацыю выціснулі нас з паперы ў інтэрнэт. Але з іншага боку, тым самым нас прымусілі быць больш сучаснымі, бо сённяшні чытач газет усё больш аддае перавагу электронным СМІ, - адзначыў Анатоль Санаценка.

Госці сустрэчы – мінскія журналісты Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын - падтрымалі тэму правоў журналістаў, а таксама настроілі прысутных на лірычны лад вершамі і песнямі.

Журналісты заклікалі бабруйчан быць салідарнымі, і падтрымліваць незалежныя выданні, а таксама далучацца да рэспубліканскай акцыі па ратаванні часопісу “ARCHE”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international