Латвійская амбасада патрабуе знайсьці і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у акце апаганьваньня будынку амбасады

2007 2007-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня амбасада Латвіі накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў зьвязку з актам вандалізму, у якім патрабуе знайсьці і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых, а таксама ўзмацніць ахову амбасады, каб прадухіліць гэткія інцыдэнты ў будучыні.

Латыскі бок паведамляе, што ўвечары 22 студзеня невядомыя кінулі ў фасад будынку бутэлькі з чорнай фарбай і раскідалі на тэрыторыі, прылеглай да будынку амбасады ўлёткі з нацыянал-бальшавісцкай сымболікай. Гэта ня першы акт вандалізму, ськіраванага супраць дыпмісіі Латвіі. Аналягічны інцыдэнт меў месца ў 2005 годзе.

Амбасадарка Майра Мора паведаміла Радыё Свабода: “Амбасада ахоўваецца беларускім бокам па пэрымэтры і звонку. Ноту мы падаем таму, што гэта звычайная практыка. Ахова не ажыццяўлялася ў дастатковай ступені, бо гэта мела такія наступствы. Але гэта ўжо другі выпадак. Спадзяюся, што гэтым разам праваахоўчыя ворганы выканаюць сваю працу і такую арганізацыю, якая вольна можа дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі, знойдуць і прызнаюць вінаватай”.

Спадарыня Мора дадала: “Я ня ведаю, што яны думалі, але эстонскае консульства пераехала адтуль больш за год таму”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international