Журналісты Магілёўшчыны падтрымалі акцыю “Станем за журналістыку” (фота)

2012 2012-11-06T11:02:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-zurnal-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада ў Магілёве ў памяшканні грамадскага цэнтра “Кола” сабраліся журналісты з розных рэгіянальных выданняў Магілёўскай вобласці, каб прыняць удзел у міжнароднай акцыі салідарнасці “Станем за журналістыку!” і падтрымаць сваіх калег, якія пераследуюцца за сваю прафесійную дзейнасць.

Удзел у сустрэчы прынялі  дваццаць сяброў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з сямі раёнаў Магілёўскай вобласці і горада Магілёва. Прысутныя выказалі сваю падтрымку калегам Андрэю Пачобуту і Валерыю Булгакаву, якія падвяргаюцца ўціску за сваю журналісцкую дзейнасць і рэдакцыі часопіса “АRHE”, выданне якога зараз знаходзіцца пад пагрозай спынення. Таксама журналісты паставілі свае подпісы пад лістамі на адрас Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, кіраўніцтва Беларускага тэлебачання і дэпартамента фінансавых расследванняў з патрабаваннем спыніць пераслед часопіса “АRHE” і незалежных журналістаў.

Таксама ў межах сутрэчы журналістаў Магілёўшчыны адбылася прэзентацыя супольнага выдання “Збажына”, адмыслова падрыхтаванага да акцыі “Станем за журналістыку”. У “Збажыне” магілёўскія журналісты распавялі пра тое, якія цяжкасці даводзіцца пераадольваць ім для атрымання неабходнай інфармацыі з уладных структураў, а таксама аб пераследзе рэгіянальных выданняў з боку пільных ідэалагічных і праваахоўных органаў.

Сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў” з Магілёва Генадзь Суднік выказаў меркаванне, што рэгіянальныя журналісты з незалежных выданняў Магілёўшчыны стаяць за журналістыку штодня, сумленна робячы сваю справу і даносячы вольнае слова да сваіх чытачоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international