Брэсцкі ЦУМ хоча судзіцца з экс-кандыдатам у дэпутаты

2012 2012-11-06T09:58:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cum-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак ЦУМу ў Брэсце

Будынак ЦУМу ў Брэсце

Кіраўніцтва Брэсцкага цэнтральнага універмага накіравала заяву ў суд, дзе ў якасці адказчыка пазначаны былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 Аляксандр Мельнік.

Прайшло ўжо амаль паўтары месяцы пасля выбараў, але толькі зараз адміністрацыя гандлёвага аб’екту вырашыла запатрабаваць прабачэнняў за сказ, які быў размешчаны на агітацыйным плакаце Мельніка “Паглядзіце на ЦУМ – ён стаў музеем адных з самых высокіх цэнаў”.

Апанентам Аляксандра Мельніка ў выбарчай кампаніі быў генеральны дырэктар ААТ “Брэсцкі цэнтральны універмаг” Віктар Валюшыцкі (ён і быў абвешчаны дэпутатам), аднак у заяве ў суд юрысты ЦУМа сцвярджаюць, што ў тэксце плаката Мельніка гаворка ідзе не канкрэтна пра Валюшыцкага, яго перадвыбарчую праграму, асабістыя і прафесійныя якасці, а “распаўсюджваюцца звесткі, што ганьбяць дзелавую рэпутацыю арганізацыі, дзе працуюць 650 чалавек”.

Экс-кандыдат у дэпутаты Аляксандр Мельнік здзіўлены такімі прэтэнзіямі. “У маім агітацыйным плакаце не было пазначана, што размова ідзе менавіта пра Брэсцкі цэнтральны універмаг, бо ЦУМ – гэта не толькі згаданае прадпрыемства, - кажа былы прэтэндэнт на дэпутацкі мандат. – Мне падаецца, што дададзеная справа - звычайная помста з боку майго суперніка на выбарах, але ён вырашыў схавацца за заявай у суд ад імя працоўнага калектыву”.

Аляксандр Мельнік таксама адзначае, што падчас выбарчай кампаніі паводзіў сябе вельмі тактоўна і не дазваляў сябе абражаць канкурэнтаў і рэпутацыю прадпрыемстваў, якія яны прадстаўляюць. Што да магчымага суду, дык экс-кандыдат мае зараз намер больш падрабязна вывучыць асартымент і параўнаць цэны ў ЦУМе і іншых гандлёвых кропках, каб давесці, што кошты на аналагічныя тавары ў цэнтральным універмагу вышэй, чым у канкурэнтаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international