Васіль Палякоў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды беспадстаўнага затрымання міліцыяй

2012 2012-11-05T18:07:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

5 лістапада старшыня Гомельскай абласной арганізацыі, намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у пракуратуру Савецкага раёна Гомеля. Ён просіць даць прававую ацэнку дзеянням камандзіра аддзялення АМАП Сяргея Астапенкі, які ажыццяўляў незаконнае затрыманне палітыка, а таксама намесніка начальніка крымінальнага вышуку РАУС Савецкага раёна Аляксея Скрабука, які парушыў нормы крымінальна-працэсуальнага і адміністрацыйна-працэсуальнага права. Васіль Палякоў патрабуе ў пракурора прыняць меры па дадзеным факце.

2 лістапада каля 21.30 апазіцыянер быў затрыманы прапаршчыкам АМАП Сяргеем Астапенкам каля дома па Рэчыцкай шашы, дзе жыве Васіль Палякоў. Міліцыянер паведаміў затрыманаму, што быў здзейснены крадзеж мабільнага тэлефона, і па апісанні Васіль Палякоў падобны да злачынцы. У РАУС, куды даставілі палітыка, правялі асабісты дагляд затрыманага, не патлумачыўшы яго правы і абавязкі, не далі яму скарыстацца мабільным тэлефонам, каб папярэдзіць блізкіх людзей пра затрыманне.

«Усе рэчы, якія былі пры мне на момант затрымання – ключы, нэтбук і іншыя носьбіты інфармацыі, утрымліваючыя інтэлектуальную уласнасць, па настойлівым патрабаванні міліцыянера Аляксея Скрабука былі пакінуты па-за зонай майго кантролю ў памяшканні, да якога мелі доступ трэція асобы. У мяне склалася меркаванне, што сапраўднай прычынай майго затрымання як раз і з'явілася імкненне атрымаць доступ да маіх асабістых рэчаў, у тым ліку і ключоў, якія працяглы час знаходзіліся па-за зонай майго кантролю. Мяне перавялі ў іншы кабінет, дзе ніякіх працэсуальных дзеянняў не праводзілася. Не быў аформлены пратакол затрымання з мэтай высвятлення асобы, як і пратакол апытання», - звяртае ўвагу Васіль Палякоў.

Каля 00.10 яго вызвалілі з РАУС, прычым пра тое, што палітык нібыта падобны на злачынцу, міліцыянеры ўжо і забыліся, бо ніякіх працэсуальных дзеянняў з ім не праводзілі. Васіль Палякоў лічыць, што яго затрыманне было незаконным і мела іншую мэту, не звязаную з агучанымі прычынамі (крадзяжом мабільнага тэлефона).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international