Праваабаронцы падтрымалі акцыю «Станем за журналістыку!»

2012 2012-11-05T13:01:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcia-baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы падтрымалі акцыю «Станем за журналістыку!»

Праваабаронцы падтрымалі акцыю «Станем за журналістыку!»

5 лістапада ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Станем за журналістыку!» Яна ладзіцца ўжо пяты год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ).

На працягу тыдня журналісты ў розных краінах свету ладзяць акцыі пратэсту, сяброўскія сустрэчы, прэзентацыі, семінары, якія маюць прыцягнуць увагу грамадскасці да сваіх найбольш надзённых праблем.

Беларуская асацыяцыя журналістаў ад першага году правядзення акцыі «Станем за журналістыку!» актыўна далучалася да яе: БАЖаўцы праводзілі тэматычныя “круглыя сталы”, ладзілі арыгінальныя перформансы ў падтрымку свабоды слова ў Мінску і рэгіёнах, выступалі з заявамі, рыхтавалі тэматычныя слайд-шоў і г.д. Сённяшняя сітуацыя, на думку арганізацыі, вымагае супольных дзеянняў па двух асноўных накірунках: абарона нашага калегі Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і ўратаванне часопіса “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.

Супрацоўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якія паслядоўна адстойваюць асноўныя правы і свабоды грамадзян, у тым ліку і права на свабоду слова, далучыліся 5 лістапада да акцыі  «Станем за журналістыку!» і падтрымалі ініцыятыву беларускіх журналістаў аб напісанні хадайніцтваў у абарону часопіса “Arche”, якому пагражае ліквідацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international