viasna on patreon

Акцыя «Станем за журналістыку!» у Брэсце (фота)

2012 2012-11-05T11:21:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-zurnal-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па ініцыятыве сябраў мясцовай філіі  ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) у Брэсце зладжаны “круглы стол”, які меў на мэце прыцягнуць увагу да праблемаў, з якімі сутыкаюцца недзяржаўныя выданні і асобныя журналісты. 

Мерапрыемства адбылося у межах акцыі, якая мае назоў «Станем за журналістыку!» і ладзіцца пяты год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ). Гэтыя арганізацыі заклікаюць сваіх партнёраў, сярод якіх і БАЖ, непасрэдна 5 лістапада і на працягу тыдня надаць асаблівую ўвагу барацьбе за правы журналістаў, паляпшэнне ўмоваў іх працы, супраць палітычнага і камерцыйнага ціску на прэсу, а таксама фізічнага гвалту

Як адзначыў кіраўнік брэсцкай філіі БАЖ Алег Супрунюк, у Беларусі, на жаль, не спыняецца ціск як на журналістаў, так і на асобныя выданні. У якасці прыкладаў былі ўзгаданыя крымінальная справа, заведзеная ў адносінах да Андрэя Пачобута, якога абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта, і сітуацыя вакол часопіса “ARCHE”: з-за распачатай паглыбленай праверкі гаспадарчай дзейнасці рахункі выдання заблакаваныя і рэдакцыя не можа выконваць свае абавязкі перад чытачамі. Адначасова ў праграмах беларускага дзяржаўнага тэлебачання з’явіліся сюжэты, у якіх  “ARCHE” беспадстаўна абвінавачваны ў “экстрэмісцкіх” пубікацыях. 

Удзельнікі “круглага стала” падтрымалі ідэю зваротаў на адрас Міністэрства інфармацыі РБ і Дэпартамента фінансавых расследаванняў з просьбай зрабіць захады, якія б дазволілі рэдакцыі часопіса “ARCHE” працягваць сваю дзейнасць, а таксама да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі з заклікам спыніць бяздоказныя абвінавачанні ў бок гэтага выдання.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства