Ціск на наваполацкага актывіста Сяргея Малашэнка

2012 2012-11-04T14:27:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыхільніку стварэння партыі БХД напярэдадні ўстаноўчага з'езду грамадскай арганізацыі  "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" пашкодзілі машыну. Невядомыя людзі прыходзілі і на працу да ягонага бацькі. "Пыталіся, ці садзіць мяне ў турму", -- распавёў актывіст.

 У Мінску 3 лістапада адбыўся ўстаноўчы зьезд грамадзкай арганізацыі "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты". Наваполацкі дэлегат Сяргей Малашэнак мусіў дабірацца туды "сваім ходам":

"Ноччу ў маёй машыны прадзіравілі два колы. Я падаў заяву ў міліцыю. Там сказалі, што гэта "зрабілі мае ворагі". Нейкіх асабістых ворагаў у мяне няма, а мэты тых, хто пашкодзіў машыну, для мяне відавочныя – каб я не паехаў на з'езд".

Напярэдадні з'езду адбыўся і яшчэ адзін выпадак, які Сяргей Малашэнак лічыць паказальным:

"Нейкія людзі прыходзілі на працу да майго бацькі. Пыталіся, ці ведае ён, чым я займаюся. Дзіўныя захады: мне 30 год, з бацькам я амаль не кантактую, паўплываць на мае перакананні такім чынам немагчыма. Можна толькі папсаваць настрой сталаму чалавеку, растрывожыць яго. Яшчэ бацька казаў, што ў яго пыталіся, ці садзіць мяне ў турму. Ён цалкам справядліва адказаў: "Пытаецеся, нібыта ад мяне гэта залежыць!"

Сяргей Малашэнак  трапіў пад увагу мясцовай міліцыі, калі 8 кастрычніка спрабаваў вывесіць у Наваполацку расцяжку "Свабоду палітвязням!" Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго спачатку ў ГАУС Наваполацку, а затым у суд. Актывіста прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і аштрафавалі на тры базавыя велічыні (300 тысяч рублёў). Ён спрабаваў абскардзіць судовае рашэнне, але днямі Віцебскі абласны суд адмовіў у задавальненні гэтае скаргі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international