Баранавічы: талака ля Крыжа ахвярам рэпрэсій 1939-1953 гг.

2012 2012-11-03T14:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-talaka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Традыцыйна прадстаўнікі баранавіцкіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый арганізавалі 2 лістапада, на Дзяды, восеньскую талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ў скверы каля Крыжа (на скрыжаванні вуліц Пірагова і Смаленскай) ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гг. Раней тут была турма “Крывое кола” і было забіта вельмі шмат людзей. Таму ў 1992 годзе на месцы былой турмы баранавіцкія грамадскія актывісты ўсталявалі Крыж памяці сталінскіх ахвяр.

– Надвор’е было настолькі дрэнным, што думалі ў нас сёння нічога не атрымаецца. Але ўвечары пасля 17 гадзін дождж трохі спыніўся і мы змаглі прыбраць тэрыторыю ад смецця, ускласці кветкі, запаліць свечкі і прачытаць малітву за ўсіх памёрлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей, – паведаміў старшыня гарадской арганізацыі “Рух “За свабоду” Віктар Сырыца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international