Слуцкі райвыканкам: «Рамантаваць бардзюры зімой немэтазгодна»

2012 2012-11-02T16:33:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі мясцовай "вертыкалі" абяцалі разгледзець пытанне аб прывядзенні вышыні бардзюраў ў адпаведнасць з будаўнічымі нормамі ў будучым годзе.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Тамара Блінова атрымала адказ на зварот у Слуцкі райвыканкам. Нагадаем, у кастрычніку валанцёры кампаніі сабралі больш за трыста подпісаў случчакоў з просьбай усталяваць безбар'ерныя пешаходныя пераходы.

У звароце ўладам было прапанавана ўсталяваць паніжальныя бардзюры, якія забяспечваюць камфортны з'езд (сход) пешаходаў з каляскамі, інвалідаў, пажылых людзей на дзевяці пешаходных пераходах. Акрамя таго, случчакі прасілі прывесці ў належны выгляд няроўныя паніжальныя бартавыя камяні на васьмі пешаходных пераходах.

У адказе за подпісам намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама Юрыя Бярозкі паведамляецца:

«У цяперашні час з улікам наступу зімовага перыяду весці працы па рамонце бартавых камянёў у месцах скрыжавання пешаходных пераходаў з праезнай часткай немэтазгодна». Аднак чыноўнікі абяцаюць разгледзець «пытанне рамонту бартавых камянёў на пешаходных пераходах пры фарміраванні плана бягучага рамонту вулічна-дарожнай сеткі на 2013-ы год». Адчуйце розніцу: «разгледзець пытанне рамонту» і адрамантаваць ў будучым годзе. Такім чынам, мясцовыя ўлады далі грамадскім актывістам чарговую адпіску. А гэта значыць, што праблема камфортнага перамяшчэння па горадзе інвалідаў, пажылых людзей і мам з каляскамі засталася нявырашанай.

Раней дэпутат Палаты прадстаўнікоў Інэса Кляшчук і старшыня камісіі па пытаннях эканомікі, бюджэту, вытворчасці і абслугоўвання насельніцтва Слуцкага райсавета дэпутатаў Аляксандр Жылко паведамілі актывістцы, што рашэнне праблемы не ў іх кампетэнцыі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international