Праваабаронцу Сяргею Усцінаву адмоўлена ва ўключэнні ў грамадскую назіральную камісію па кантролі за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне

2012 2012-11-02T16:21:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамляе сайт protivpytok.org, грамадскія назіральныя камісіі дзейнічаюць на падставе пастановы Савета міністраў Беларусі № 1220 ад 15 верасня 2006 года.

У адпаведнасці з гэтым дакументам, міжнародныя, рэспубліканскія і мясцовыя грамадскія аб'яднанні маюць права кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.
Тым не менш, прадстаўніку рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва" Сяргею Усцінаву з году ў год адмаўляюць у праве прыняць удзел у працы такой камісіі.

Адмова, атрыманая з упраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама ў адказ на запыт Усцінава аб уключэнні ў грамадскую назіральную камісію змяшчае толькі спасылку на частку 5 пункта 6 пастановы, згодна з якім Мінюст або галоўнае ўпраўленне юстыцыі абласнога або гарадскога выканаўчага камітэта "ў тэрмін, які не перавышае трыццаці каляндарных дзён , разглядае прапанову грамадскага аб'яднання і прымае рашэнне аб зацвярджэнні кандыдатуры сябра камісіі або аб адхіленні прапанаванай кандыдатуры ".

Дакумент не дае тлумачэння, на якой падставе прынята рашэнне аб адмове, хто і па якім прынцыпе быў адабраны для ўдзелу ў працы грамадскай назіральнай камісіі.

"Адмова ва ўключэнні мяне ў Мінскую абласную грамадскую назіральную камісію нічым не абгрунтаваная. Дзяржава насуперак арт. 14 выніковых заўваг Камітэта ААН супраць катаванняў, у якой рэкамендавана "прадаставіць доступ незалежным ўрадавых і недзяржаўным арганізацыям у месцы ўтрымання пад вартай у краіне, у тым ліку ў аддзяленнях міліцыі, следчыъ ізалятарах, памяшканнях службы бяспекі, месцы ўтрымання пад вартай па адміністрацыйных абвінавачваннях, ізалятары медыцынскіх і псіхіятрычных устаноў і турмаў"не дапускае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый у назіральныя камісіі", - заяўляе Усцінаў.

Ён мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў судовым парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international