Слуцк: Грамадскага актывіста зноў аштрафавалі на мільён рублёў за «справу аб налепках»

2012 2012-11-02T15:49:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amialkovich-sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

Адміністрацыйная камісія Слуцкага райвыканкама прызнала грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча вінаватым у парушэнні правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў.

У  другт раз камісія палічыла даказаным факт расклейвання налепак на слупе каля крамы. Гэта было кваліфікавана як парушэнне арт. 21.14 ч.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў, зацверджаных рашэннем Слуцкага райвыканкама. 

Адміністрацыйная камісія вынесла рашэнне за зачыненымі дзвярыма. Яе кіраўнік Наталля Чарнушэвіч прапанавала Віталю Амяльковічу выдаліцца пасля таго, як даведалася, што грамадскі актывіст запісаў на дыктафон папярэдняе паседжанне камісіі.

Аднак, на гэты раз Амяльковічу ўдалося даведацца, хто менавіта яго затрымліваў ноччу 14 ліпеня і бачыў, «як ён расклейваў налепкі на слупе». Гэтым чалавекам аказаўся начальнік Слуцкага РАУС Аляксей Стром.

Грамадскі актывіст не згодны з рашэннем адміністрацыйнай камісіі, якая аштрафавала яго на мільён рублёў, і мае намер яго абскардзіць у судзе Слуцкага раёна.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international