Справа ў дачыненні да Міхаіла Гуліна і трох валанцёраў спынена

2012 2012-11-02T11:48:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gulin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мастак Міхаіл Гулін

Мастак Міхаіл Гулін

Судзілі мастакоў у Цэнтральным судзе за непадпарадкаваньне міліцыі (суддзя-Таццяна Ткачова). Абвінавачванне было складзена ў Цэнтральным РУУС Мінска на падставе рапарту двух амапаўцаў - Дзяніса Гушчы і Аляксандра Варанковіча. Менавіта яны затрымалі мастакоў днём 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

На апошнім паседжанні 29 кастрычніка падчас прагляду відэазапісу затрымання Аляксандр Варанковіч прызнаў, што мастакі ніякага супраціву не аказвалі.

У якасці сведкаў у суд былі выкліканыя трое міліцыянтаў, у тым ліку і прапаршчык Уладзімір Находзька. Менавіта яго Міхаіл Гулін і іншыя затрыманыя абвінавачваюць ва ўжыванні фізічнай сілы ў той час, калі яны былі ў Цэнтральным РУУС. Усе трое міліцыянтаў адчувалі сябе вельмі ўпэўнена.

Уладзімір Находзька на пытанне суддзі, чаму ўсе чацвёра затрыманых сведчаць, што фізічная сіла была ўжытая, выказаў меркаванне, што яго агаворваюць. Маўляў, у яго паголеная галава, і ходзіць ён не ў кіцелі, а ў блакітнай кашулі - такая знешнасць, паводле яго слоў, магла не спадабацца абвінавачаным.

Праект Going Public праходзіў пры падтрымцы Інстытута Гётэ. Аднак праз некалькі дзён пасля затрымання мастакоў дырэктар мінскага Інстытута Гётэ Франк Бауман распаўсюдзіў афіцыйны ліст. У ім пацвярджаецца, што Міхаіл Гулін быў уключаны ў праект Going Public, аднак сцвярджаецца: «Не адпавядае рэчаіснасці сцвярджэнне, што Інстытут імя Гётэ быў інфармаваны аб акцыі Міхаіл Гуліна на Кастрычніцкай плошчы. Інстытут імя Гётэ не ставіць сваёй задачай падтрымліваць падобныя акцыі і не робіць гэтага».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international