Пасля крытыкі стану медыцыны супраць віцебскага ўрача пачаліся правакацыі

2012 2012-11-02T11:07:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-doktar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Віцебскі ўрач Ігар Пастноў неаднаразова ўздымаў "хворыя" пытанні віцебскай медыцыны ў друкаваных СМІ і праз інтэрнэт. Цяпер ён мусіў звярнуцца ў міліцыю, бо нехта, падпісваючыся ягоным імем, размяшчае ў інтэрнэце каментары правакацыйнага зместу.

Заява Ігара Пастнова пра тое, што невядомыя ад яго імя "абліваюць брудам знаёмых і сяброў", зафіксавана ў адмысловым відэазвароце. Ен гаворыць пра тое, што заўжды імкнуўся абнародаваць тыя праблемы, якія мае віцебская медыцына, але не "збіраць бруд".

Калі ж міліцыя не паставіцца да ягоных патрабаванняў знайсці сапраўдных паклёпнікаў сур’ёзна, віцебскі лекар будзе звяртацца ў пракуратуру.

Зрэшты, правакацыйныя выказванні спадара Пастнова не спалохалі: у відэазвароце ён зноў нагадвае пра тое, што некаторыя віцебскія шпіталі знаходзяцца ня ў лепшым стане, і што будаўніцтва некаторых важных медычных аб'ектаў даўно стала безнадзейным "даўгабудам"…

За падобныя публічныя выказванні, у праватнасці , у перадачах тэлеканала "Белсат", Ігар Пастноў ужо меў асабістыя непрыемнасці: праз кіраўніцтва палікілінікі, дзе ён працуе, яму пагражалі "людзі ў цывільным". Дый раней,  пасля зваротаў у дзяржаўныя СМІ і да прадстаўнікоў улады непакорнага ўрача некалькі разоў звальнялі з працы і нават дасылалі позву ў псіханеўралагічны дыспансер.  "Але я сам маю дыплом урача-псіхіятра, таму сказаў сваім "добразычліўцам" як псіхіятр: "Ваш дыягназ – прага да ўлады!" – сказаў аднойчы  у інтэрвію "Народнай Волі"   І. Пастноў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international