Ужо вядома, хто будзе ліквідоўваць «Плятформу»

2012 2012-11-01T17:07:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/platforma.jpg

 Установа «Плятформа», якая займаецца абаронай правоў вязьняў, падала апэляцыйную скаргу на рашэньне Менскага гаспадарчага суду аб закрыцьці арганізацыі.

«Мы падалі ў адпаведны тэрмін скаргу ў апэляцыйную інстанцыю Менскага гаспадарчага суду. Спадзяемся на разгляд скаргі ў вызначаны законам тэрмін, але адзначаем, што ўжо атрымалі і паведамленьне пра стварэньне ліквідацыйнай камісіі, якая зоймецца ліквідацыяй „Плятформы“. Вось гэтак — рашэньне суду яшчэ не ўступіла ў сілу, а ліквідацыйная камісія ўжо пачынае дзейнічаць», — пракамэнтавала сытуацыю актывістка «Плятформы» Алена Красоўская-Касьпяровіч.

9 кастрычніка судзьдзя Менскага гаспадарчага суду Алег Клюйко пастанавіў задаволіць пазоў падатковай інспэкцыі да «Плятформы» і закрыць арганізацыю. Праваабаронцам паставілі ў віну парушэньне парадку справаздачнасьці і тое, што іхні офіс нібыта не знаходзіўся на пазначаным у дакумэнтах юрыдычным адрасе.

Праваабаронцы назвалі гэтае рашэньне выкананьнем загаду на ліквідацыю арганізацыі, якая абараняла правы вязьняў. Пра закрыцьцё «Плятформы» былі праінфармаваныя эўрапейскія структуры і ААН.

«Ліквідацыя „Плятформы“ — яшчэ адзін доказ парушэньня правоў вязьняў у Беларусі», — пракамэнтаваў рашэньне суду кіраўнік арганізацыі, былы палітвязень Андрэй Бандарэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international