Грамадскае аб'яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” патрабуе прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні прафесійных правоў журналіста Валерыя Шчукіна падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы

2007 2007-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 студзеня 2007 старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №52 Віцебска Ніна Шубіна ўручыла журналісту, які працаваў на ўчастку падчас датэрміновага галасавання і меў пры сабе пасведчанне прадстаўніка СМІ, ёй жа падпісаны дакумент, дзе ўказвалася, што рашэннем камісіі час прысутнасці В. Шчукіна на выбарчым участку абмежаваны адной гадзінай, – паведамляецца ў скарзе, якую накіраваў БАЖ пракурору Віцебскай вобласці.

У лісце звяртаецца ўвага на тое, што дадзенае абмежаванне не прадугледжана законам. А ўчастковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 52 і яе старшыня парушылі сваімі дзеяннямі правы журналіста прадугледжаныя Законам аб друку і выбарчым кодэксам, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international