Мікалай Аўтуховіч: "Пра іншых палітвязняў я даведваюся з газет"

2012 2012-11-01T12:17:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/avtuhovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Справа ў тым, што паводле Крымінальна-выканаўчага кодэкса вязням забараняецца ліставацца з іншымі зняволенымі (ч.3 арт. 85). Таму ўсю інфармацыю пра аднадумцаў і паплечнікаў яны даведваюцца з прэсы. Мікалай Аўтуховіч піша, што лістоў, газет і кніг атрымлівае шмат - ледзь паспявае чытаць і адказваць.

"Здароўе маё добра, наколькі гэта магчыма. Ужо не хлопец, да і жыццё пакідала крыху", - адзначае ён у лісце.

Палітвязень піша, што бібліятэка ў гарадзенскай турме ёсць, але ён пакуль не карыстаўся яе паслугамі: "Кнігі мне даслыаюць у заказных лістах. Не паспяваю усіх чытаць. Ідзе шмат газет, пакуль прагледзіш, пакуль на лісты адкажаш і часу зусім мала застаецца. Але чытаю, засталася адна непрачытаная кніга".

Мікола Аўтуховіч удзячны за падтрымку і салідарнасць ад людзей, многіх з якіх да зняволення ён нават не ведаў. А зараз стала вядзе з імі перапіску. Што праўда, не ўсе лісты ад палітвязня даходзяць адрасатам і наадварот, некаторыя не праходзяць цэнзуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international