Баранавічы: Вышэйшы гаспадарчы суд разгледзіць касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса

2012 2012-11-01T10:06:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з Вышэйшага гаспадарчага суда, у якім паведамляецца, што разгляд яго касацыйнай скаргі адбудзецца 13 лістапада.

Вось ужо амаль цэлы год Мікалай Чарнавус імкнецца апратэставаць вынікі выбараў Рады індывідуальных прадпрымальнікаў на Баранавіцкім каапрынку ў судовых інстанцыях. Ён сцвярджае, што сябры Рады былі прызначаны адміністрацыяй каапрынка, а не абраны на агульным сходзе індывідуальных прадпрымальнікаў, як гэта патрабуе заканадаўства краіны.

 – Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці 09.08.2012 года адмовіў мне ў задавальненні зыскавых патрабаванняў да адміністрацыі Баранавіцкага каапрынку. Пастановай апеляцыйнай інстанцыі гэтага ж суда ад 04.09.2012г. рашэнне гаспадарчага суда першай інстанцыі было пакінута без зменаў. Таму я звярнуўся ў Вышэйшы гаспадарчы суд, каб усё ж такі знайсці праўду і даказаць, што выбары Рады індывідуальных прадпрымальнікаў на Баранавіцкім каапрынку ў снежні 2011 года былі несумленнымі і незаконнымі, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international