Аршанскі актывіст Сяргей Гумінскі прызнаны падозраным у дзяйсьненьні крымінальнага злачынства

2007 2007-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што моладзевы актывіст з Воршы Гумінскі Сяргей 22 студзеня быў зноў дапытаны ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе за нанясеньне палітычных графіці па арт. 341 КК РБ. У аддзяленьні міліцыі яму афіцыйна была ўручана пастанова аб гэтым. У ёй таксама напісана, што “Гумінскі Сяргей уначы з 23 на 24 сьнежня 2006 г. з мэтай апаганьваньня будынку на сцяне д.57 па вул. Леніна ў Оршы выканаў надпіс цынічнага зьместу”.

Нагадаем, што Сяргея Гумінскага 24 сьнежня ўжо дапытвалі па гэтай справе, у ягонай кватэры былі праведзеныя некалькі вобыскаў. 10 студзеня на допыце ў Аршанскім ГАУС ён быў жорстка зьбіты супрацоўнікамі міліцыі за прынцыповае карыстаньне беларускай мовай, пасьля чаго зьвярнуўся са скаргаю ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі. 12 студзеня моладзевага актывіста зноў выклікалі ў міліцыю, дзе на яго склалі пратакол па арт. 156 і 166 КаАП, а суд пакараў яго 3-дзённым арыштам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international