У Салігорску здымаецца праваабарончы фільм

2012 2012-11-01T10:00:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах супольнага праекту салігорскіх маладафронтацаў і чэскай праваабарончай арганізацыі “Чалавек у нядолі” на пачатку лістапада будзе прэзентаваны невялікі праваабарончы фільм “Лепшае магчыма”.

Аўтарам ідэі фільма з’яўляецца салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў:

- Кантактуючы з людзьмі, часта даводзілася чуць, што ад простых людзей у гэтым свеце нічога не залежыць. Але гэта не так. Ёсць прыклады, якія пярэчаць такой песімістычнай жыццёвай пазіцыі. Праз гэткія канкрэтныя гісторыі поспеху і ўзнікла думка пра стварэнне фільма.

Аляксей падкінуў ідэю мясцовым маладафронтаўцам, якія і ўзяліся за яе рэалізацыю. Фільм разлічаны на інтэрнэт-аўдыторыю, а таму не будзе доўгім па працягласці. Літаральна за 7 хвілін маладзёны абяцаюць не толькі паказаць некалькі паспяховых гісторый аб барацьбе салігорцаў за свае правы, але паспрабуюць пераканаць гледача ў неабходнасці быць актыўным пры абароне асабістых ды грамадскіх інтарэсаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international