Яшчэ адзін суд у Свіслачы

2012 2012-11-01T08:32:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svislach-hrodzenshchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Свіслачы будуць судзіць Вітальда Ашурку. Яго затрымалі 27 кастрычніка падчас традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх.  Ашурак - апошні з чатырох затрыманых пад час акцыі.

Станіслава Гусакова і Алесь Крот атрымалі па 3 сутак адміністрацыйнага арышту, Віталя Лопасава аштрафавалі на 3 мільёны рублёў, а суд над Вітальдам Ашуркам перанеслі на 1 лістапада.

Нагадаем, 27 кастрычніка ў Свіслачы былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх.Першыя два затрыманні адбыліся каля помніка Рамуальду Траўгуту — герою 1863 г. Затым удзельнікі акцыі скіраваліся ў вёску Якушоўка (маёнтак Каліноўскіх), дзе адбылася імша ў гонар братоў Каліноўскіх. На зваротным шляху ўдзельнікам, а іх сабралася больш за 30 чалавек, дарогу перагарадзілі машыны супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.

На іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні арт. 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international