Сёньня ў Магілёве ў КДБ была дапытаная моладзевая актывістка Юля Гарачанкова

2007 2007-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 студзеня раніцай Юліі Гарачанковай патэлефанавалі з упраўленьня КДБ, прадставіліся і запрасілі прыйсьці на размову. Дзяўчына адказала, што прыйдзе толькі па павестцы, і ў той жа дзень увечары павестка была ўручана яе маці, бо Юлі не было дома. У "запрашэньні" было прапанавана прыйсьці 23 студзеня ў 10 гадзінаў раніцы.

У прызначаны час разам з Юліяй Гарачка на размову ў КДБ прыйшоў праваабаронца Барыс Бухель, але яго не пусьцілі. Актывістка паведаміла ПЦ "Вясна", што размова тычылася нібыта нейкай кантрабанды наркотыкаў, выяўленай на варшаўскім цягніку, таму ў яе распытваліся пра паездку ў Польшчу, калі гэта было, якім цягніком яна ехала і г.д. Супрацоўнік КДБ нават не пацікавіўся, што яна рабіла за мяжой, аднак і дзяўчына не пацікавілася, адкуль у іх зьвесткі пра яе паездку. У гутарцы было зададзена толькі адно пытаньне, якое не тычылася вызначанай тэмы: пра стаўленьне Юліі да Расеі, да адносінаў паміж Беларусьсю і суседняй краінай. У адказ яна паціснула плячыма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international