Брэст: пракурор абяцае змагацца з карупцыяй

2012 2012-10-31T14:55:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bres-prakur-naskevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нядаўна прызначаны новы пракурор Брэсцкай вобласці Іван Наскевіч паабяцаў узмацніць барацьбу з праявамі карупцыі і злоўжываннямі з боку чыноўнікаў у дачыненні да прадстаўнікоў бізнесу і людзей, што скардзяцца на парушэнні  іх правоў.

На паседжанні “круглага стала”, арганізаванага Саюзам прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці, Наскевіч заявіў, што апошнім часам назіраецца шмат зваротаў у абласную пракуратуру, якія тычацца дзеянняў дзяржаўных структураў у адносінах з юрыдычнымі і прыватнымі асобамі. Так, напрыклад, прадпрымальнікі не задаваленыя стаўленнем да сябе  цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, супрацоўнікі якога гатовыя штрафаваць за любую дробязь (калі не знойдуць сапраўдных парушэнняў, караюць за тое, што на тэрыторыі расце пустазелле).

Акрамя таго, прадстаўнікі малога бізнесу скардзіліся пракурору на дыскрымінацыйныя ўмовы па прыему на працу людзей. Дырэктар фірмы “Вітафарм” Ніна Паўлючык распавяла, што кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства “Фармацыя” вызначыла ўмовай выдачы ліцэнзіі на адкрыццё новых прыватных аптэк забарону прымаць на працу ў гэтыя установы былых супрацоўнікаў аптэк, што належаць “Фармацыі”.

Іван Наскевіч паабяцаў разабрацца з гэтымі фактамі, а таксама з выпадкамі, паводле якіх жыхарам Брэста адмаўляюць пахаваць сваіх родных і блізкіх на гарадскіх могліках “Плоска”, калі за рытуальнымі паслугамі яны звяртаюцца не ў спецыялізаванае прадпрыемства ЖКГ, а да прыватных фірмаў.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international